
| На главную |
З ГІСТОРЫІ ГАЗЕТЫ “ПЕРАМОГА” ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНАДзятлаўская раённая газета “За новую вёску” пачала выдавацца ў 1939 годзе па рашэнню ЦК КПБ і выходзіла да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Набіралася ўручную, а друкавалася на плоскадрукаванай машыне. 21 верасня 1944 года — год выхаду першага нумару газеты. Ішла Вялікая Айчынная вайна, народная гаспадарка разбурана нямецка-фашыцкімі захопнікамі. І “раёнка”, як калектыўны прапагандыст і арганізатар, мабілізоўвала сваімі палымянымі словамі людзей на дапамогу Чырвонай Арміі ў разгроме германскага фашызму, заклікала дзятлаўчан на ўдарную працу па аднаўленню разбуранай гаспадаркі, павелічэнню вытворчасці сельгаспрадукцыі, продажу яе дзяржаве. На старонках газеты таго часу мы знаходзім такія заклікі: “Усё — для фронту”, “Усё — для перамогі над ворагам”, “Чырвонай Арміі — больш хлеба, мяса і малака!”, “Што ты зрабіў для перамогі над германскім фашызмам?”. У той час газета друкавалася ў Навагрудку, спачатку на двух палосах, перыядычнасцю два, а потым тры разы ў тыдзень, тыражом крыху больш за тысячу экземпляраў. Рэдактарам яе быў Міхаіл Пятровіч Жураўлёў. Пасля вайны, у 1945 годзе газету перайменавалі і стала яна называцца “Сцяг камунізму”. Рэдактарам працаваў Фелікс Станіслававіч Станішэўскі. 3 красавіка 1952 года газета выходзіць на чатырох палосах фарматам у палову “Праўды”, тры разы ў дзень. Да 1952 года газета была органам Дзятлаўскага раённага камітэта КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай вобласці. 8 студзеня 1954 года на падставе Пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Дзятлаўскі раён увайшоў у склад Гродзенскай вобласці. Згодна загада міністра культуры БССР ад 25 красавіка 1962 года і загада па Гродзенскаму абласному ўпраўленню культуры ад 8 мая 1962 года № 21 Дзятлаўская раённая рэдакцыя і друкарня былі ліквідаваны. Газета перастала выдавацца. 25 снежня 1962 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР быў ліквідаваны Дзятлаўскі раён. Яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Лідскага, Навагрудскага і Слонімскага раёнаў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 6 студзеня 1965 года быў зноў утвораны Дзятлаўскі раён. Рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты пачала працаваць з 29 сакавіка 1965 года на падставе загада № 9 Гродзенскага абласнога ўпраўлення па друку. Пастановай Гродзенскага абласнога камітэта КПБ раённая газета стала называцца “Перамога” — орган раённага камітэта КПБ і выканаўчага камітэта раённага Савета дэпутатаў працоўных. Газета набіралася лінатыпам і друкавалася на плоскадрукаванай машыне. 1 красавіка 1965 года выйшаў яе першы нумар. На першым нумары газеты “Перамога” стаіць нумар 1773. Рэдактарам яе быў Рыгор Пятровіч Кавальчук, які аддаў газеце 14 гадоў жыцця. У 1979 годзе ён памёр. У гэтым жа годзе рэдактарам газеты “Перамога” быў прызначаны Станіслаў Дзмітрыевіч Барысаў, адпрацаваў на гэтай пасадзе 9 гадоў. Памёр Станіслаў Дзмітрыевіч 21 снежня 1997 года. У лютым 1987 года рэдактарам “раёнкі” зацверджаны Іван Антонавіч Кіслы, з ліпеня 2005 года галоўны рэдактар раённай газеты “Перамога” Алег Мікалаевіч Кудзінаў. У жыцці журналістаў рэдакцыі, як і многіх працоўных калектываў, пэўны час былі эканамічныя цяжкасці. Сёння гэта ўжо пройдзены этап. Становішча спраў стабілізавалася. У рэдакцыі склаўся творчы калектыў. Шмат сіл і творчай энергіі аддавалі ў свой час газеце Уладзімір Васько, Валянціна Смірнова, Васіль Пранкевіч, Мікалай Сакольчык, Мікалай Янушкевіч, Міхаіл Бабок, Леанарда Юргілевіч, Мікалай Жыхар, Мечыслаў Трахімовіч і іншыя. Сёння многія з іх на пенсіі, некаторыя пакінулі рэдакцыю па сямейных абставінах, жывуць і працуюць у іншых мясцінах. Газета “Перамога” друкуецца цяпер у Лідскай друкарні, дастаўляецца аўтатранспартам Лідскага вузла паштовай сувязі. Тыраж раёнкі пастанны — больш за тры тысячы экземпляраў. Журналістамі розных пакаленняў рэдакцыі выпушчаны на сёння больш 7700 нумароў “Перамогі”. У перспектывах і планах рэдакцыі пераход на пашыраны фармат друку, выпуск газеты ў каляровым афармленні. |
| Коллектив | |
| Из истории школы | |
| Управленческая деятельность | |
| Учебная работа | |
| Воспитательная работа | |
| Внеклассная работа | |
| Наша гордость | |
| Музей истории | |
| Новости LIVE | |
| Наши партнёры | |
| Contact us |